Нямецкія ВНУ будуць выпускаць імамаў
У нямецкіх ВНУ у адмыслова прызначаных для гэтага інстытутах будуць рыхтаваць настаўнікаў рэлігіязнаўства-ісламаведаў ды імамаў. Рада па навуцы рэкамендавала федэрацыі і землям адкрыць ад двух да трох інстытутаў са спецыялізацыяй “ісламазнаўства”. Міністр адукацыі федэральнага ўрада Анэт Шаван (Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз) “выразна” вітала такі прагрэс у гэтай сферы. У новых інстытутах павінны атрымліваць адукацыю таксама тэолагі-ісламаведы і спецыялісты сацыяльнай працы.
Паводле Навуковай рады, у Федэратыўнай рэспубліцы Нямеччыне 700 000 вучняў, якія спавядаюць іслам. Таму ёсць патрэба ў 2000 настаўнікаў рэлігіязнаўства-ісламаведах. Імамаў будуць выпускаць і ўніверсітэты. Раней святары, адказныя за пятнічную малітву, у асноўным прызджалі з-за мяжы.
Такая дзейнасць скіраваная на інтэграцыю вернікаў іслама ў нямецкае грамадства. Ва ўніверсітэтах маюць быць створаныя Рады, якія будуць браць удзел у назначэнні прафесараў. Яны маюць правяраць, ці ёсць пярэчанні супраць прэтэндэнтаў “з рэлігійных прычынаў”. У Радах будуць прадстаўленыя ісламскія аб’яднанні, тэолагі-ісламаведы і “публічныя асобы ісламскага веравызнання”.
Прапанову Рады па навуцы падтрымаў таксама кіраўнік фракцыі Зялёных у Бундэстагу Фолькер Бэк.