Нямецкія журналісты паназіралі за працай спецслужбаў
Журналісты здымачнай групы нямецкага тэлеканала ARD сталі сведкамі вобыску, які праходзіў сёння на кватэры іх беларускай калегі Ірыны Халіп. Яны дамовіліся наконт сустрэчы з Люцынай Халіп, маці арыштаванай журналісткі, якая зараз жыве ў кватэры дачкі.
Прыехаўшы па пазначаным адрасе, тэлевізіёншчыкі пабачылі, што тут праходзіць ператрус. А праз нейкі час на іх вачах Люцыну Халіп вывелі з дома і кудысьці адвезлі.
Пазней жанчына распавяла, што пасля заканчэння вобыску ў кватэры Ірыны супрацоўнікі спецслужбаў адвезлі яе на ўласную кватэру, дзе таксама правялі ператрус.