Нямецкую прынцэсу аштрафавалі за стрыптыз

Інцыдэнт з Тэадорай-Луізай Зайн-Вітгенштайн адбыўся ў сакавіку на закрытай вечарынцы ў шатландскім коледжы Сэнт-Эндрус. Як піша газета Daily Mail, прынцэса была ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, спрабавала падняцца на барную стойку і распрануцца. Пасля яна распавяла прысутнаму мусульманіну пра тое, што раніцай падумала, колькі магла б забіць мусульман. Калі прыехала паліцыя, дзяўчына актыўна супраціўлялася і ёй давялося звязаць ногі.

Тэадору-Луізу Зайн-Вітгенштайн аштрафавалі на суму каля 2 тысяч долараў.