"Нёман" і "Нафтан" працягваюць пагоню за БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі

У нядзелю адбыліся матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лідэр — барысаўскі БАТЭ — на сваім полі з мінімальным лікам 1:0 (вызначыўся Павел Няхайчык на 71-й хвіліне) перамог "Мінск".
Жодзінскае "Тарпеда" нечакана прайграла на сваім полі аднаму з аўтсайдэраў — мікашэвіцкаму "Граніту" — 1:3. У выніку, у турнірнай табліцы жодзінцаў дагналі гродзенскі "Нёман" і наваполацкі "Нафтан", якія атрымалі валявыя перамогі. "Нёман" у Магілёве выйграў у мясцовага "Дняпра" з лікам 2:1, а "Нафтан" з цяжкасцю перамог на сваім полі сталічны МТЗ-РІПА — таксама 2:1.

Сярод нечаканасцяў тура трэба адзначыць нічыю мінскага "Дынама" і "Смаргоні" — 1:1. У іншых матчах зафіксаваныя наступныя вынікі: "Шахцёр" (Салігорск) — "Дынама" (Брэст) — 1:1, "Віцебск" — "Гомель" — 1:0.

Пасля 15-га тура турнірная табліца чэмпіянату краіны выглядае наступным чынам:

БАТЭ — 37
"Нёман", "Нафтан" і "Тарпеда" — па 25
"Дынама" (Мн) — 24
"Днепр" — 23
"Шахцёр" — 22
"Дынама" (Бр) — 21
"Мінск" — 19
"Гомель" — 18
"Віцебск", "Граніт" — па 16
МТЗ-РІПА — 15
"Смаргонь" — 7