Oasis атрымаюць “па заслугах”
Героі брыт-попа wwww стануць уладальнікамі прэстыжнай узнагароды «За
жыццёвыя дасягненні», якая будзе ўручана ім арганізатарамі цырымоніі
Silver Clef Music Awards. Штогадовае ўзнагароджанне праводзіцца пад эгідай брытанскай дабрачыннай арганізацыі Nordoff-Robbins, якая фінансуе распрацоўку праграм музычнай тэрапіі для людзей, якія пакутуюць псіхічнымі захворваннямі.
У рамках цырымоніі ўручаюцца прэміі па сямі намінацыях – у тым ліку «Лепшы брытанскі гурт», «Лепшы выканаўца», «Альбом» і гэтак далей. Пераможцы ў гэтых катэгорыях стануць вядомыя падчас гала-канцэрту з удзелам намінантаў і запрошаных гасцей, які адбудзецца ў ліпені ў Лондане.
У розныя гады ўзнагароды «За жыццёвыя дасягненні» атрымоўвалі такія вядомыя музыкі, як Пол Уэлер і U2. Нагадаем, што ў лютым Oasis сталі ўладальнікамі прэміі «За выбітны ўнёсак у музыку» на цырымоніі Brit Awards.
У цяперашні час музыкі Oasis занятыя працай над саім новым, сёмым па ліку студыйным альбомам, выхад якога запланаваны папярэдне на верасень гэтага года.
Фота: www.music-atlas.com