Oasis распачалі сусветнае турнэ

Днямі канцэртам у амерыканскім Сіэтле стартавала маштабнае сусветнае турнэ Oasis у падтрымку новага альбому «Dig Out Your Soul», які рыхтуецца да выхаду. У сэт-лісце выступу рокераў знаходзіцца чатыры новыя песні, астатнюю праграму складаюць старыя хіты. На першым канцэрце амерыканскага туру гурт прадставіў публіцы свайго новага бубнача – Крыса Шэрака.

Нагадаем, што ён замяніў Зака Старкі, з якім музыкі развіталіся на пачатку гэтага году. Шэрак вядомы сваім супрацоўніцтвам з такімі калектывамі, як Del Amitri, The Lightning Seeds, The La's, а таксама Робі Ўільямсам.

Лідэр калектыву Ноэль Галахер пажартаваў, намякаючы на цякучку кадраў у Oasis, што «жадае пабіць рэкорд Spinal Tap па колькасці бубначоў, якія гралі ў гурце». Як вядома, бубначы самыя нестабільная музыкі ў складзе Oasis.

За час існавання гурта ў ім змянілася ўжо тры бубнача. Першага – Тоні Макэрала – Ноэль Галахер звольніў адразу ж пасля запісу другога альбому«(What's the Story) Morning Glory?» (1995). Наступны - Алан Уайт пратрымаўся даўжэй – з сярэдзіны 90-х па 2005-ы год. З Закам Старкі – сынам свайго куміра Рынга Стара – музыкі запісалі дыск «Don’t Believe The Truth» і правялі гастрольнае турнэ па свеце.

Ці надоўга затрымаецца ў Oasis новы персанаж – невядома.

Нагадаем, што новы, сёмы па ліку студыйны альбом гурта «Dig Out Your Soul» з'явіцца на прылаўках музычных крамаў 6 кастрычніка.

Адыграўшы дзесятак канцэртаў у Паўночнай Амерыцы, ужо ў пачатку верасня музыкі вярнуцца ў Вялікабрытанію, адкуль стартуе еўрапейская частка турнэ.

Фота: www.myspace.com