Oasis узялі з сабой у турнэ прыяцеля-баксёра
Брытанцы Oasis вярнуліся на сцэну пасля месячнага перапынку, выкліканага праблемамі са здароўем у лідэра гурта Ноэля Галахера. Першы пасля ўзнаўлення Галахера-старэйшага канцэрт Oasis адбыўся ў Ліверпулі 7 кастрычніка – роўна праз месяц пасля нападу на рокера аднаго з прыхільнікаў. Нагадаем, што ў выніку гэтага здарэння, якое адбылося падчас выступу Oasis у Таронта напачатку верасня, Ноэль патрапіў у лякарню з траўмай грудной клеткі.
Каб пазбегнуць падобных інцыдэнтаў у будучыні, на першы свой канцэрт у Вялікабрытаніі Oasis запрасілі свайго даўняга прыяцеля, вядомага баксёра Рыкі Хатана. «Цяпер перад вамі выступіць лепшая каманда Вялікабрытаніі, ды што тамака – свету! І я рады называць гэтых хлопцаў сваімі сябрамі, - заявіў Хатан, прадстаўляючы групу слухачам. – Таму нават не спрабуйце паўтараць той фокус, што вытварыў хлопец у Канадзе – інакш будзеце мець справу са мной!».
Паведамляецца, што Рыкі Хатан запрошаны суправаджаць Oasis падчас іх турнэ па Вялікабрытаніі, а таксама паездкі па Паўднёвай Амерыцы – а раптам і тамака каму-небудзь захочацца «памацаць» Ноэля або яго калегаў. Добра мець такога сябру-абаронцу!
У завяршэнне нагадаем, што цяперашняе турнэ Oasis праходзіць у падтрымку іх новага альбома «Dig Out Your Soul», які ўбачыў свет 6 кастрычніка.
Фота: forum.shosse-club.ru