Oasis выклаў новы альбом у інтэрнэт
Брытанскі гурт Oasis выклаў свой новы альбом "Dig Out Your Soul" у сацыяльнай сетцы MySpace.
З 1 кастрычніка ўся кружэлка даступная для праслухоўвання ў падзеле MySpace Music. На прылаўках музычных крамаў дыск з'явіцца толькі 6 кастрычніка.
Раней копія альбома ў дрэннай якасці патрапіла ў інтэрнэт і была распаўсюджаная на файлаабменных сайтах. Кружэлка "Dig Out Your Soul" стане сёмым студыйным альбомам Oasis.
Варта адзначыць, што тыя, хто замовіць кружэлку ў анлайн-краме iTunes, атрымаюць бясплатна бонустрэк "I Believe In All".
Фота: www.liveinternet.ru