Oasis высмеялі каралеўскую сям'ю
Увечар 3 лютага гурт Oasis прэзентаваў новы кліп на сваёй старонцы ў
сацыяльнай сетцы MySpace. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання New
Musical Express. Відэа на песню "Falling Down" зняў брытанскі рэжысёр, вядомы пад псеўданімам W.I.Z.. Рэжысёр, які таксама працаваў з групамі Manic Street Preachers, Massive Attack, Kasabian і Arctic Monkeys, супрацоўнічае з Oasis з 2002 года.
Сюжэт кліпа на кампазіцыю з апошняга студыйнага альбома Oasis "Dig Out Your Soul" распавядае гісторыю простай брытанскай дзяўчыны, якая стала пераможцам нейкага конкурсу прыгажосці. Пасля гэтага гераіню роліка запрашаюць на прыём у Букінгемскі палац. Тамака яна сустракаецца з чальцамі каралеўскай сям'і, якім не падабаюцца яе манеры і непасрэднасць. Ад нуды дзяўчыне застаецца толькі напіцца.
Пры мантажы кліпа на кампазіцыю "Falling Down" выкарыстоўваліся рэальныя кадры, на якіх паказаны спадчыннік брытанскага пасаду прынц Чарльз. У роліку прасочваецца намёк на тое, што прынцу спадабалася гераіня відэа. Аднак прадстаўнікі гурта адзначылі, што змест роліка не з'яўляецца адлюстраваннем сэнсу кампазіцыі "Falling Down", якая выйдзе ў якасці сінгла 9 сакавіка 2009 года.
"Толькі W.I.Z. ведае, што ён насамрэч меў на ўвазе, аднак можна выказаць здагадку, што на стварэнне роліка яго натхнілі знакамітасці і вядомыя асобы", - цытуе выданне прадстаўнікоў Oasis.
Кліп можна глядзець тут: http://www.myspace.com/oasis
Фота: news.irknet.ru