Олівер Стоўн здымае фільм пра Ўга Чавеса

Знакаміты рэжысёр Олівер Стоўн завяршае працу над дакументальным фільмам, прысвечаным прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу, паведамляе Variety. Стоўн плануе выпусціць карціну ў пракат ужо ў сярэдзіне 2009 года. "Фільм не толькі пра Чавеса, але і паўднёваамерыканскую рэвалюцыю", - ахарактарызаваў свой праект сам рэжысёр. Стоўн быў у Чавеса ў лютым 2008 года, калі прэзідэнт Венесуэлы прымаў удзел у вызваленні закладнікаў, захопленых калумбійскімі паўстанцамі. Аднак, фільм будзе прысвечаны не пасрэдніцтву прэзідэнта, а таму ціску, якому падвяргаецца Чавес як у сябе на радзіме, так і на міжнароднай арэне.

Олівер Стоўн паралельна працуе яшчэ над адным дакументальным праектам, дэталі якога трымаюцца ў строгім сакрэце. Раней распаўсюджвалася інфармацыя пра тое, што ён мае намер зняць фільм аб прэзідэнце Ірана, але сам Стоўн аспрэчвае гэты слых.

Нагадаем, што Олівер Стоўн не першы раз здымае карціны, галоўнымі героямі якіх становяцца сусветныя лідэры. Ён з'яўляецца аўтарам фільма пра кубінскага лідэра Фідэля Кастра, у 2008 годзе на экраны выйшаў яго фільм "Буш-малодшы", прысвечаны прэзідэнту ЗША, які сыходзіць з прэзідэнцкай арэны.

Фота: www.palm.newsru.co.il