Олівер Стоўн здымае скандальны фільм пра Буша
Біяграфічны фільм Олівера Стоўна "W" пра цяперашняга прэзідэнта ЗША Джорджа Буша распавядзе гісторыю перараджэння алкаголіка ў сусветнага лідэра.
Паводле паведамлення газеты The Telegraph, Стоўн мае намер таксама даследаваць матывы, якімі Буш-малодшы кіраваўся, дамагаючыся, каб схапілі і пакаралі смерцю іракскага лідэра Садама Хусейна.
Пра гэта стала вядома пасля таго, як у прэсу патрапіў чарнавік сцэнара да фільма "W".
Паводле інфармацыі тэлеканала ABC News (ЗША), у кінастужцы пералічваюцца шмат якія акалічнасці з юнацтва Буша-малодшага, у тым ліку яго прыхільнасць да выпіўкі, арышт у гады навучання ва ўніверсітэце, складаныя адносіны з бацькам.
Да таго ж сцэнарыст лічыць, што пераслед амерыканскім прэзідэнтам Хусейна меў асабістыя мэты: прэзідэнт ЗША прагнуў адпомсціць за замах на Джорджа Буша-старэйшага, які рыхтаваўся іракскім лідэрам.
Цікава, што афіцыйны Белы дом ніяк не каментуе матэрыял пра фільм Стоўна. А Ары Флэйшэр, былы прэс-сакратар Буша-малодшага, у інтэрв'ю ABC News назваў некалькі фрагментаў сцэнара выдумкай.
У канцы сакавіка стаў вядомы акцёрскі склад фільма. Ролю Буша-малодшага выканае Джош Бролін.
Выхад фільма на экраны запланаваны на 2009 год.
Фота: julescrittenden.blogspot.com