ОНТ: Мы арганізуем бясплатныя канцэрты, плату браў карэліцкі выканкам
Прэс-сакратар Аліна Праваторава ў інтэрв’ю Еўрарадыё адзначыла, што плату за ўваход на бясплатныя канцэрты ОНТ браў не тэлеканал, а карэліцкі раённы выканаўчы камітэт. А. Праваторава: “Мы за канцэрт ніколі грошай не бярэм. Толькі, калі мы туды прыехалі, даведаліся, што карэліцкі райвыканкам устанавіў плату за ўваход на тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці - 2 тысячы рублёў”.
Прэс-сакратар ОНТ адзначае, што як толькі стала вядома пра “небясплатнасць” канцэртаў, рэклама, якая абяцала дармовае шоў, была знятая з эфіру.
У карэліцкім райвыканкаме ад каментароў адмаўляюцца, спасылаючыся на тое, што пасля святаў у іх амаль няма людзей, а начальнік аддзела культуры – хварэе.
Таксама на тэму: Блистательный отец! Заўтра вас будуць ведаць усе і за вамі хутка прыйдуць