Опра Уінфры названая найбагацейшай амерыканкай

Амерыканская тэлевядучая Опра Уінфры названая найбагацейшай амерыканскай знакамітасцю.  Рэйтынг быў складзены часопісам Parade паводле вынікаў штогадовага апытання пад назвай What People Earn ("Колькі зарабляюць людзі").

У часопісе апублікаваныя штогадовыя заробкі прадстаўнікоў самых розных прафесій у ЗША, напрыклад, паліцыянтаў, фінансістаў, фізікаў, кіроўцаў і гэтак далей.

Патрапілі ў спіс і знакамітасці. Найбагацейшай апынулася Уінфры: яе гадавы прыбытак дасягнуў $260 млн.

Яна абышла гальфіста Тайгер Вудза (заробак якога склаў $115 млн), рэжысёра Стывена Спілберга (з $110 млн за год), тэлевядучага Доктара Філа Макгро ( $90 млн), мадэль Жызель Бюндхен і рэпера 50 Cent (з $33 мільёнамі долараў за год у абодвух), актрысу Мілі Сайрур ($18,2 млн), Мэры-Кэйт Олсэн ($17 млн), Кэтрын Хэйгл ($11 млн), Джэсіку Альбу ($9 млн) і Скарлет Ёхансан ($5 млн).

У спіс часопіс Parade уключыў таксама адну жывёлу: знакамітую балонку па мянушцы Трабл, якая атрымала ў спадчыну ад нью-ёркскай мільянершы Лявоны Хэлмслі $12 млн.

Дадам, што спіс складаецца з 18 знакамітасцяў і 112 звычайных грамадзян. Але, калі скласці разам заробкі ўсіх зорак і заробкі ўсіх простых людзей, то першыя будуць перавышаць другіх больш чым у 100 разоў.

Нагадаю, што Опра Уінфры таксама ўзначаліла рэйтынг самых уплывовых знакамітасцяў паводле версіі амерыканскага часопіса Forbes.

Фота: www.smh.com.au