Оргіш і Ляўковіч у “СБ”: У апазіцыі адбудзецца размежаванне
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч працягвае выступаць на старонках прэзідэнцкай газеты “Советская Белоруссия”. Другая частка яго гутаркі з прафесарам Вячаславам Оргішам, якая змешчаная ў сённяшнім нумары выдання, выйшла пад загалоўкам “Апазіцыя мусіць супрацоўнічаць з палітычнай сістэмай, а не ставіць ёй палкі ў колы”.
Оргіш і Ляўковіч прыйшлі да высновы пра непазьбежнасць размежавання ў шэрагах апазіцыі. Яны мяркуюць, што толькі “асобныя суб’екты” распачнуць “канструктыўнае супрацоўніцва з уладай” і будуць узгадняць з “правячай элітай… новыя правілы паводзін унутры [палітычнай] сістэмы”.
Анатоль Ляўковіч адзначыў, што бачыць перспектыву сваёй партыі “ў супрацоўніцтве з уладай, падтрымцы яе прагматычнага курса”.