"Оркі" і "турантоны" да Віцебска не даехалі
Навагодняе шоў у Лядовым палацы Віцебска пад гучнай назвай «Аперацыя «Новы год» завяршылася не менш гучным скандалам. Афішы прываблівалі абяцаннем унікальнага відовішча з ліліпутамі і экзатычнымі звярамі (фігуравалі загадкавыя "оркі" і "турантоны"). Але замест жывога ўвасаблення казак-фэнтэзі 2 студзеня дзеткі убачылі некалькі пудзеляў і жанглёраў, якія ўвесь час падалі з ровараў, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Расчараванне дзетак і абурэнне бацькоў было гэтулькі моцным, што ўсе наступныя выступленні "заезджага цырка" дырэкцыі прыйшлося адмяніць.
Адпаведна тыя, хто прыйшоў з квіткамі на "навагодні цуд" на вячэрні паказ і 3 студзеня, таксама апынуліся падманутымі.
Расказвае Таццяна Асіпкова, пенсіянерка з вёскі Любава: "Я з унукам прыехала на паказ ліліпутаў і ілюзіяністаў. Але на дзвярах мы ўбачылі абвестку, што паказу не будзе".
Мала таго, грошы за квіткі ў Лядовым палацы паабяцалі вярнуць цягам 60 дзён. Дарэчы, пенсіянерка Асіпкова заплаціла за 4 білеты 200 тысяч рублёў. А пенсія ў яе — 500 тысяч.
Дырэктар Палаца спорту Ігар Калмук паведаміў, што паказ ладзіла нейкая “Асацыяцыя студэнтаў” з Кастрамы. Адміністратар шоў Кацярына Кудашава тлумачыла яму, што абяцаныя звяры "затрымаліся" недзе на мытні. А пасля адмены паказаў і зусім знікла. З грашыма. "Кракадзіл таксама кудысьці з'ехаў...", — дадае разгублены дырэктар.
Як вяртаць грошы за квіткі на прадстаўленне махляроў, ён не ведае, бо палац іх не атрымліваў.