"Оскар" згубіў 20 адсоткаў гледачоў
Цырымонія ўзнагароджання амерыканскай кінаакадэміі Оскар-2008 сабрала самыя нізкія тэлевізійныя рэйтынгі ў ЗША за ўсю гісторыю існавання з 1974 году. Паводле паведамлення AFP, сацыёлагі падлічылі, што за цырымоніяй, якая
адбылася 24 лютага ў Злучаных Штатах, сачылі толькі 32 мільёны
тэлегледачоў, што на мільён менш за папярэдні антырэкорд 2003 года.
Тэлевізійная аўдыторыя "Оскара" за год скарацілася больш чым на 20 адсоткаў, а гэта прыкладна 10 мільёнаў чалавек.
На думку аналітыкаў, падзенне папулярнасці гэтага шоў было выклікана складам фільмаў, намінаваных на ўзнагароду. З "цёмных і бязрадасных" намінантаў 2008 года толькі карціне "Джуна" ўдалося сабраць у пракаце больш за 100 мільёнаў долараў, што для Галівуду вельмі сціплы паказчык.
Адмыслоўцы паказваюць на простую залежнасць сум касавых збораў галоўных прэтэндэнтаў на Оскар і тэлеаўдыторыі цырымоніі ўзнагароджання. Так, больш за ўсё тэлегледачоў - звыш 55 мільёнаў - назіралі за раздачай Оскараў у 1998 годзе, калі перамогу атрымаў выключна паспяховы ў фінансавым стаўленні "Тытанік". У пракаце гэты фільм сабраў больш за 1,85 мільярда долараў.
Нагадаю, што ў 2008 годзе найлепшым фільмам кінаакадэмікі назвалі крымінальную драму братоў Коэнаў "Старым тут не месца".
Фота: No Country for Old Men