Озі Осбарн адкрые Алею славы ў Бірмінгеме
Озі Осбарн стане першай знакамітасцю, у гонар якой будзе адкрыта зорка на Алеі Славы ў родным горадзе рокера Бірмінгеме. Памятны знак Озі з’явіцца на Алеі, створанай па выглядзе і падабенству
галівудскай, 6 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень Осбарн наведае родны горад
з канцэртам. Лорд-мэр гораду Рэндал Брю, які будзе прымаць удзел у
цырымоніі адкрыцця помніка, заявіў, што «чакае моманту, калі Озі
вернецца ў Бірмінгем. Гэта вялікі гонар для ўсіх жыхароў гораду
прадставіць Осбарна першым на мясцовай Алеі зорак».
Сам жа 58-гадовы музыка заявіў у адказ, што для яго гэта большы гонар, чым зорка на галівудскай Алеі Славы, якая была адкрыта ў 2002 годзе. Маўляў, у Озі “ёсць зорка ў Галівудзе, але атрымаць зорку ў сваім родным горадзе значна важней”.
Фота: deluca.blogspot.com