Озі Осбарн і Тоні Аёмі падзялілі Black Sabbath

Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) афіцыйна абвясціў перамір'е са сваім былым калегам па Black Sabbath Тоні Аёмі (Tony Iommi).  З траўня мінулага года Озі судзіўся з гітарыстам з-за правоў на выкарыстанне назвы гурта. Аднак нарэшце ў музыкаў атрымалася дамовіцца. Як прызнаўся Осбарн, на яго рашэнне спыніць працэс паўплывала смерць іх агульнага сябра Роні Джэймса Дзіа (Ronnie James Dio), які таксама калісьці з'яўляўся ўдзельнікам Black Sabbath.

Як гаворыцца ў сумеснай заяве Озі Осбарна і Тоні Аёмі: "Абодва бакі рады спыніць гэтую спрэчку і вярнуцца да супрацоўніцтва. Спрэчка іх датычылася выключна бізнес-пытанняў - і адзін супраць аднаго музыкі нічога не маюць».

Судовая цяжба пачалася пасля таго, як Аёмі падаў заяўку ў Бюро па рэгістрацыі патэнтаў і гандлёвых марак ЗША і абвясціў сябе аднаасобным уладальнікам назвы Black Sabbath. У сваю чаргу, Озі Осбарн запатрабаваў для сябе 50 адсоткаў прыбытку ад выкарыстання імя гурта, растлумачыўшы гэта тым, што сваім поспехам Black Sabbath шмат у чым абавязаны яго фірмоваму вакалу.

Фота: guardian.co.uk