Озі Осбарн прэзентуе песні ў камп’ютарнай гульні
Былы лідар Black Sabbath Озі Осбарн прэзентуе тры новыя кампазіцыі з альбома "Scream", які рыхтуецца да выхаду, у музычным сімулятары Prince of Darkness: Rock Band, паведамляе Rolling Stone. Кампазіцыі з'явяцца ў гульні на тыдзень раней афіцыйнай даты рэлізу
дыска, які запланаваны на 22 чэрвеня.
У Prince of Darkness: Rock Band увайшлі першы сінгл з пласцінкі "Scream" "Let Me Hear You Scream", а таксама песні "Soul Sucker" і "Diggin' Me Down". Акрамя таго, у выданне музычнага сімулятару, прысвечанага творчасці Осбарна, уключылі хіт экс-лідара Black Sabbath "No More Tears" з аднайменнага альбома 1991 года, "Crazy Babies" з дыска "No Rest for the Wicked" і кампазіцыю "I Don't Wanna Stop" з "Black Rain".
Сімулятар выйдзе 15 чэрвеня. Сэт-ліст Prince of Darkness: Rock Band будзе даступны ў якасці кантэнту для PlayStation 3 і Xbox 360.
Для Осбарна ўдзел у праекце Rock Band стане першым за кар'еру; раней песні музыкі з'яўляліся ў гульні Guitar Hero.
Фота: www.thehollywoodnews.com