Озі Осбарна назвалі жывой легендай

3 лістапада ў Лондане адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Classic Rock Roll Of Honour, заснаванай часопісам Сlassic Rock. Паводле паведамлення BBC, рок-музыка Озі Осбарн будзе ўшанаваны ўзнагародай у намінацыі "Жывая легенда". Пра гэта расказаў леташні лаўрэат прэміі ў гэтай намінацыі Эліс Купер.

Сам Осбарн прызнаўся, што для яго гэта вялізны гонар і ён абавязкова прыедзе на атрыманне сваёй першай прэміі "Класік рок". Таксама ён падзякаваў арганізатарам за тое, што "яго не спісалі з рахункаў".

Астатнія лаўрэаты прэміі, заснаванай часопісам Сlassic Rock, стануць вядомыя непасрэдна на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца ў Лондане 3 лістапада.

У спіс намінантаў у катэгорыі “Падзея года” патрапілі Led Zeppelin з уз'яднальным канцэртам у Лондане, гурты Def Leppard і Whitesnake, якія правялі сумесны гастрольны тур, фэст музыкі "хэві-мэтал" Hard Rock Hell, сусветны тур Iron Maiden, а таксама выступ гурта Kiss на фэсце Download.

У намінацыі “Альбом года” спаборнічаць будуць Эліс Купер, гурты Def Leppard, Whitesnake, Black Crowes, Big Linda and Stone Gods і яшчэ чатыры ўдзельнікі.

У намінацыі “Калектыў года” ўдзельнічаюць Def Leppard, Whitesnake, Led Zeppelin, Kiss і Foo Fighters.

Фота: www.tv.com