Ozzfest становіцца бясплатным
У 2007 годзе квіткі на перасоўны фестываль Озі Осбарна Ozzfest будут распаўсюджвацца бясплатна. Як заявіла жонка і мэнэджэр Озі Осбарна Шарон Осбарн, яны жадаюць
"падтрымаць новыя гурты і маладых таленавітых выканаўцаў". Уявіце, што
з моманту заснавання Ozzfestа кошт фестывальных квіткоў вырас і ў
выніку дасягнуў 150 долараў. А сёлетні бясплатны тур будзе складацца з
25 выступаў, і пачнецца ён 7 ліпеня 2007 года ў Лос-Анжэлесе. Нагадаю,
Ozzfest узнік у 1996 годзе у якасці альтэрнатывы пасля таго, як
арганізатары фестывалю Lollapalooza адмовіліся ўключыць у склад яго
ўдзельнікаў Озі Осбарна. У розные гады на Ozzfest выступалі такія
гурты, як Black Sabbath, Tool, Pantera, Marilyn Manson, Linking Park і
Soulfly.