Па Аўгустоўскім канале ўпершыню праплыла яхта

Першая рачная яхта прайшла сёння праз беларуска-польскую мяжу на Аўгустоўскім канале. Раней па адрэстаўраваным канале сплаўляліся толькі на байдарках. На польскай тэрыторыі яхту спусцілі на канал пры дапамозе пад'ёмнага крана. Удзельнікі сплава праплылі на ёй памежны пераход Рудаўка-Лясная (на шлюзе Кужанец) і выйшлі па беларускай частцы канала ў Нёману. Іх далейшы шлях ляжыць у Каўнас.

БелТА піша, што арганізоўваць такія маршруты пакуль што складана. Гэтаму перашкаджае незавершаная рэканструкцыя канала на польскім баку і адсутнасць прыдатнага воднага транспарта. Аднак пасля адкрыцця шлюзаў у Польшчы сплавы на яхтах будуць арганізоўвацца па Аўгустоўскім канале рэгулярна.