Па Баранавічах гуляў чалавек з рэвальверам

Жыхара Баранавічаў затрымалі ў аўторак мясцовыя міліцыянты. Як паведамляе аддзел інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкаму, ён гуляў па горадзе з агнястрэльнай зброяй.  Яе ідэнтыфікавалі як рэвальвер сістэмы “Наган” 1895 года выпуску. На ствале “Нагана” было самаробнае прыстасаванне для бязгучнай стральбы. У барабане рэвальвера знаходзіўся прыгодны для стрэлу патрон.