Па чатырох раёнах Гомельшчыны прайшоўся ўраган

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў. Габрылёў: "У выніку моцнага ветру 20 ліпеня пацярпелі шэсць населеных пунктаў у чатырох раёнах вобласці. Разбураны адзін навес для сена, пашкоджаныя 13 жылых дамоў, 28 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма. Цяпер вядуцца аднаўленчыя працы. Арыенціровачны час аднаўлення практычна ўсіх аб'ектаў - 25 ліпеня гэтага года".

Наступствы стыхіі зазналі Брагінскі, Гомельскі, Калінкавіцкі і Петрыкаўскі раёны.

Акрамя таго, гомельскія выратавальнікі чацвёртыя суткі працягваюць шукаць дзіця, якое заблукала ў Петрыкаўскім раёне. Па словах сп.Габрылёва, для пошукаў зараз прыцягнуты верталёт.