Па дарозе з Румыніі беларускія турысты памянялі тры аўтобусы

Пра тое, што аўтобус, якім яны павінны былі ехаць з Румыніі, зламаўся, адной з беларускіх турыстычных груп паведамілі падчас высялення з гатэля. Амаль суткі людзі прасядзелі “на валізах”, і толькі ў гадзіну ночы тураператары здолелі дамовіцца з румынскімі перавознікамі. Натуральна, тыя давезлі беларусаў толькі да мяжы з Украінай. Мяжу нашыя турысты праходзілі пешшу, пасля пераселі ва ўкраінскі аўтобус. Але за два кіламетры да беларускай мяжы іх ізноў высадзілі.

І толькі пасля гэтага апошнягя “праменаду” турысты змаглі патрапіць у беларускі аўтобус. Ужо трэці за ўвесь шлях з Румыніі. Праз двое сутак у дарозе беларусы нарэшце прыехалі дахаты.

Ужо на наступны дзень турысты выказалі прэтэнзіі тураператарам. Зараз чакаюць адказу.

"ОНТ"