Па Магілёве пройдуць поўныя натуршчыцы

У гонар Дня незалежнасці ў Магілёве адбудзецца шэсце поўных дам, паведамляе сайт “Мы”. Гэта будзе часткай тэатралізаванага свята, які арганізуе Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і адпачынку.
Да ўдзелу ў імпрэзах запрашаюць усіх жыхароў гораду. Ім прапануюць “рэалізаваць сваю творчую фантазію па трох кірунках: у конкурсе на найлепшы карнавальны касцюм, рэтра-прабегу старых аўтамабіляў “Эх, пракачу!”, альбо у якасці натуршчыц-дэманстрантак у шэсці поўных дзяўчат і жанчын”.

Тэатралізаванае шэсце пройдзе 2 ліпеня а 19.00 ад плошчы Леніна да Савецкай плошчы.