Па матывах “Гарбатай гары” паставяць оперу

У Нью-Ёрку плануюць паставіць оперу па апавяданні Эні Пру “Гарбатая гара”, на аснове якога раней быў зняты фільм з аднайменнай назвай. Прэм'ера “Гарбатай гары” на сцэне Нью-ёркскай оперы прызначана на вясну 2013 года. Займацца стварэннем оперы было даверана амерыканскаму кампазітару Чарльзу Уорынену.

"Я даўно марыў стварыць оперу на аснове гэтага апавядання і ўдзячны Нью-ёркскай оперы за прадстаўленую мне магчымасць", - сказаў кампазітар. Ён з'яўляецца самым маладым лаўрэатам у гісторыі Пуліцэраўскай прэміі ў галіне музыкі і аўтарам больш чым 240 музычных твораў.

У “Гарбатай гары” апавядаецца гісторыя любоўных узаемаадносін двух каўбояў. Аднайменны фільм уганараваны трыма прэміямі "Оскар" за лепшую рэжысёрскую працу, лепшы адаптаваны сцэнар і лепшы саўндтрэк.

Нагадаем, выканаўца ролі Эніса Дэлмара Хіт Лэджер быў знойдзены мёртвым 22 студзеня ў сваёй кватэры на Манхэтэне. Прычынай смерці 28-гадовага акцёра стала вострая інтаксікацыя лекамі.

Фота: www.kleo.ru