Па Мінску ехаў аўтамабіль з мёртвым кіроўцам

Аўтамабіль з мёртвым кіроўцам за рулём урэзаўся ў "Аўдзі". Як адзначае БЕЛТА, аварыя адбылася ў другой палове дня 9 жніўня. Аўтамабіль ВАЗ рухаўся па сталічнай вуліцы Багдановіча. Там ён і сутыкнуўся з аўтамабілем "Аўдзі-100". Даішнікі кажуць, што ўдар быў нямоцным, бо ВАЗ рухаўся з хуткасцю не больш за 20-30 км/г. Калі кіроўца "Аўдзі" падышоў да аўтамабіля вінаваўцы ДТЗ, выявілася, што за рулём знаходзіцца мёртвы кіроўца.

Паводле папярэдніх звестак, 70-гадовы мужчына сканаў да ДТЗ, а не ў выніку яго. Прычына смерці высвятляецца.