Па "справе Турчаняка" выйшаў тэрмін даўнасці

Афіцыйная прычына - у сувязі з заканчэннем тэрмінаў для накладання адміністрацыйнага пакарання. Аднак можна выказаць здагадку, што справа проста развалілася пасля некалькіх спроб даказаць "віну" апазіцыянера ў судзе.

Нагадаем, Турчаняка затрымалі ў цэнтры Брэста нібы за нецэнзурную лаянку. Але даказаць гэта ў некалькіх паседжаннях суда Ленінскага раёна Брэста ў міліцыянераў так і не атрымалася. Абвінаваўцы блыталіся і ў сведчаннях і нават у пратаколах, якія неаднаразова "дапрацоўваліся".

Як заяўляў раней Турчаняк Еўрарадыё, ён думае над тым, каб звярнуцца з іскам пра кампенсацыю яму і сведкам за час, марна страчаны на хаджэнне па судах.