Па справе выбуху ўжо затрыманыя 11 чалавек

Затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху працягваюцца ў Мінску па справе выбуху 4 ліпеня. За кратамі цяпер знаходзяцца 11 чалавек: Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі, Віктар Ляшчынскі, Сяргей Чыслаў, Антон Койпіш, Павел Кур'яновіч, Аляксандр Сергіенка, Ілля Богдан, Таццяна Пікун, Сяргей Высоцкі, Міхась Пашкевіч.

Усе яны былі затрыманыя на 3 сутак. Міраславу Лазоўскаму ўчора тэрмін затрымання працягнулі яшчэ на 10 сутак.