Пабачыў свет літаратурны бюлетэнь "Кніганоша"
13 студзеня з’явілася на свет супольнае выданне Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюза беларускіх пісьменнікаў — літаратурны бюлетэнь “Кніганоша”. Асноўная задача новага выдання — інфармацыя пра новыя кнігі, якія выходзяць у Беларусі. Бюлетэнь “Кніганоша” будзе распаўсюджвацца па грамадскіх бібліятэках і бібліятэках пры навучальных установах па ўсёй Беларусі.
У першым нумары бюлетэня ў рубрыцы “Аўтограф” публікуецца інтэрв’ю Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Таксама даецца інфармацыя пра апошнія кніжныя навінкі. Агулам у першым нумары бюлетэня змешчана інфармацыя больш чым пра 40 кніг.
Спампаваць першы нумар можна на сайце ЗБСБ "Бацькаўшчына".