Пачалася кампанія за адмену віз краінамі ЕС для грамадзян Беларусі
Грамадскае аб'яднанне "Рух будучыні" распачало кампанію за адмену віз краінамі Еўрасаюза для грамадзян Беларусі. Яна будзе доўжыцца прыкладна месяц. Спачатку будзе адбывацца раздача матэрыялаў, якія тлумачаць неабходнасць адмены візавага рэжыму ці платы за візы. Пасля актывісты пачнуць збор подпісаў пад зваротам з гэтай нагоды.
Найперш подпісы будуць збіраць каля пасольстваў і консульстваў краін ЕС у тых людзей, якія выязджаюць у Еўропу.
Арыгіналы падпісных лістоў будуць перададзены ў органы ўлады Беларусі, якія адказваюць за вырашэнне гэтай праблемы, а копіі подпісаў з адозвай перададуць у адно з пасольстваў краін ЕС у Беларусі.
БелаПАН нагадвае, што аб'яднанне "Рух будучыні" ўтварылася з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі "УКантакце" і раней дзейнічала галоўным чынам у інтэрнеце. Сёлета яно было зарэгістравана Мінюстам, пасля чаго пачало працаваць у рэальнасці.