Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для цэнтралізаванага тэставання
Сёння, 2 траўня ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя абітурыентаў для цэнтралізаванага тэставання. Скончыцца яна праз месяц — 1 чэрвеня. Пунктамі рэгістрацыі прызначаныя 32 сталічныя і 42 рэгіянальныя навучальныя ўстановы. Яны будуць працаваць з 8.00 да 20.00 ад 2 траўня па 1 чэрвеня ўлучна, акрамя 4, 5, 6, 9, 10, 11, 18 траўня.
Як нагадвае БелаПАН, для рэгістрацыі неабходна падаць заяву ўсталяванай формы, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, выгляд на жыхарства, пасведчанне ўцекача), дакумент аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (дакумент аб праве на льготы), і атрымаць пропуск.
Сёлета абітурыентам за ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні трэба заплаціць 10 тыс. рублёў за адзін навучальны прадмет. Як і ў мінулыя гады, зарэгістравацца для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні абітурыент можа не больш як па трох прадметах.
Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пройдзе з 12 па 28 чэрвеня. Першым выпрабаваннем стане тэст па беларускай мове.
Дарэчы, у тэстах мінулага года прынялі ўдзел 195 тыс. чалавек (171 тыс. у 2006 годзе).