Пачалася традыцыйная пілігрымка ў Будслаў

Пачалася традыцыйная пілігрымка ў Будслаў. Яна праводзіцца ўжо 18-ы раз. У дні, што папярэднічаюць урачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якая адзначаецца 2 ліпеня, каталікі з усіх гарадоў і мястэчак Беларусі пачынаюць пешае паломніцтва ў Будслаў на Мядзельшчыну. Каталікі з Мінску і Мінскага раёна выправіліся ў паломніцтва сёння пасля набажэнства ў сталічным Архікафедральным саборы.

Як паведамляе БЕЛТА, мяркуецца, што ў пілігрымцы ў Будслаў возьмуць удзел больш за 6 тысяч чалавек з Беларусі, а таксама і з іншых краін.