Пачаліся здымкі "Змрочнага дагляду"

Рэжысёр Цімур Бекмамбетаў пачаў рыхтавацца да здымкаў "Змрочнага дагляду", трэцяга фільма трылогіі па рамане Сяргея Лук'яненкі. Пра гэта паведамляе Screen Daily са спасылкай на прадстаўнікоў Fox International Productions - аддзялення студыі XX Century Fox.

Прадстаўнікі студыі не паведамілі ніякіх падрабязнасцяў, апісаўшы гэтым фільм як "Дзень незалежнасці" у Маскве.

Раней Бекмамбетаў зняў фільмы "Начны Дагляд" і "Дзённы Дагляд". Усе яго карціны нязменна збіралі ў Расіі выдатную касу, а "Іронія Лёсу 2" паставіла абсалютны рэкорд, зарабіўшы больш за 50 мільёнаў долараў.

Першы галівудскі фільм Цімура Бекмамбетава "Wanted" ("Асабліва небяспечны!") выйдзе на экраны расійскіх кінатэатраў у чэрвені 2008 года.

Фота: www.film.ru