Пачаў дзейнічаць Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза
5 красавіка ўступіў у сілу Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза. Ён быў прыняты Еўрапарламентам і Саветам ЕС у чэрвені 2009 года. Нормы новага дакумента ўніфікуюць працэдуру звароту па шэнгенскую візу і яе афармленне. Абавязковым становіцца абгрунтаванне адмовы ў выдачы візы, а таксама права абскардзіць такое рашэнне.
Адзін з артыкулаў кодэксу выстаўляе новыя патрабаванні да дакументаў для ўезду на тэрыторыю Еўрасаюза. Так, у пашпарце павінна быць не меней за дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для ўклейвання віз. Таксама пашпарт, які падаецца на візу, павінен быць выдадзены не больш як 10 гадоў таму.
Гэтыя патрабаванні датычаць толькі пашпартоў, якія падаюцца для атрымання віз, адзначае БелаПАН.
Таксама Еўрарадыё пра Візавы кодэкс ЕС:
Каб атрымаць шэнгенскую візу, беларусам давядзецца здаваць адбіткі пальцаў