Пачаўся ператрус ў кватэры Вольгі Някляевай

Пачаўся ператрус ў кватэры Вольгі Някляевай, жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Алена Танкачова. Паводле словаў праваабаронцы, ёй патэлефанавала Вольга Някляева і сказала, што да яе прыйшлі з ператрусам. Вольга папрасіла як шырэй распаўсюдзіць гэтую інфармацыю.