Пачаўся продаж білетаў на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Рэал"

У Мінску і Барысаве сёння пачаўся продаж білетаў на матч Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і мадрыдскім "Рэалам", які пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама" 25 лістапада. У чэргах зноў стаялі тысячы чалавек.
Нагадаем, у адны рукі можна набыць не больш за 4 білеты. Іх кошт складае ад 20 да 70 тысяч рублёў.

Фота - photo.bymedia.net