Пачаўся продаж квіткоў на Еўрабачанне-2008
Арганізатары папулярнага музычнага конкурсу Еўрабачанне, які сёлета
ўпершыню пройдзе ў Бялградзе, у аўторак, 29 студзеня, пачалі першы этап
продажу квіткоў на шоў.
Кошт квіткоў, як паведамляюць арганізатары, з'яўляецца "незвычайна нізкім для Еўрабачання".
Так, на паўфінал конкурсу, які адбудзецца 20 і 22 траўня, рознічныя квіткі будуць каштаваць 1000 дынараў (каля $20), а на фінал (24 траўня) - ад 1500 да 5000 дынараў ($25 - $90). У першыя два дні продажаў скарыстацца сэрвісам змогуць толькі жыхары самой Сербіі, а для замежнікаў такая магчымасць будзе адкрытая пачынаючы з 31 студзеня.
З Сербіі квіткі можна заказваць па тэлефоне, астатнім прыхільнікам конкурсу прапаноўваецца купляць квіткі праз Інтэрнэт.
Еўрабачанне 2008 года стане самым прадстаўнічым за ўсю гісторыю конкурсу. У ім прымуць удзел выканаўцы з 43 дзяржаў, падзеленыя на тры групы.
Нагадаем, што сёлета фармат конкурсу зменены, у выніку чаго Украіна, Расія і Беларусь пазбавіліся права на аўтаматычны выхад у фінал Еўрабачання-2008.
Парадак выступу будзе вызначаны дадатковым лёсаваннем. Пераможцы як кваліфікацыі, так і ўсяго конкурсу па традыцыі будуць выяўляцца па выніках галасавання тэлегледачоў.
Выступы выканаўцаў пройдуць у найбуйнейшай глядзельнай зале на Балканах — Бялградскай арэне, здольнай змясціць
каля 20 000 гледачоў.
Фота: www.pfotosight.ru