Пацукі “з’елі” у Брэсце 36 ліфтоў

Пацукі паралізавалі жыццё Усходняга мікрараёна Брэста. Пазаштатная сітуацыя адбылася з ранку. У адзін момант дыспетчарскі пункт, які абслогоўвае ліфты горада, страціў сувязь з 36 ліфтамі, якія працуюць у шматпавярховых дамах Усходняга мікрараёна.
Правілы забараняюць карыстацца ліфтамі, калі паміж імі і дыспетчырам няма сувязі. Усе яны былі адключаныя на некалькі гадзінаў, пакуль рамотная брыгада шукала месца абрыву. Расказвае наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў.

“Высветлілася, што пацукі трапілі ў шахту, дзе праходзяць усе драты сувязі, і практычна поўнасцю іх згрызлі. Акрамя поліэтылену, які выкарыстоўваецца для абмоткі дроту, грызуны панадкусвалі медныя правады і дзе-нідзе нават іх з’елі. Дарэчы, раней супрацоўнікі прадпрыемстваў, што знаходзяцца побач з шахтай, накіроўвалі заяву ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, каб тыя патравілі пацукоў. Аднак гэтага зроблена не было”.