Пацярпелыя ад выбуху пінчукі ў стабільна цяжкім стане
Стан трох пінчукоў, пацярпелых ад выбуху, застаецца стабільна цяжкім. Гэтыя тры мужчыны знаходзяцца ў Брэсцкай абласной лякарні.
Як паведамляе БелаПАН, пацыенты па-ранейшаму знаходзяцца ў рэанімацыі. Яны знаходзяцца ў прытомнасці і падлучаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Яшчэ тры чалавекі знаходзяцца ў Мінску, у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры.
Нагадаем, ад выбуху на заводзе "Пінскдрэў-ДСП"і пажару загінулі 14 чалавек. У Брэсцкай вобласці 3 і 4 лістапада абвешчаныя днямі жалобы па загінулых.