Пацярпелыя ў аварыі на "Пінскдрэве" папраўляюцца
Лепшае стан здароўя двух пінчукоў, якія ляжаць у мінскай лякарні хуткай дапамогі. Пакуль пра выпіску гаворка не ідзе, але іх стан стабільны. Заўважаюцца станоўчыя тэндэнцыі, распавёў Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара мінскай лякарні Ігар Шыманскі.
У Брэсцкай абласной лякарні застаюцца яшчэ тры пацярпелыя. Іх стан стабільны, цяжкі. Праўда, станоўчыя тэндэнцыі ёсць і там. Аднаго чалавека пасля выходных збіраюцца перавесці ў агульнае аддзяленне, адзначыў у гаворцы з Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Тадэвуш Гарасімчык.
Гарасімчык: "Стан без пагаршэнняў. Таго, які з палітраўмай, плануецца перавесці ў агульнае саматычнае аддзяленне з рэанімацыі. Усё стала на свае месцы. Трэніруем дыхаць самастойна".
Нагадаем, на сёння ў лякарнях Брэста і Мінска застаюцца пяцёра пацярпелых у аварыі на "Пінскдрэве".