Пацыент лякарні забіў суседа па палаце стулам
Здарэнне адбылося ў Брэсцкай гарадской лякарні №1.
У палаце кардыялагічнага аддзялення сярод ночы адзін пацыент збіў свайго суседа, які неўзабаве памёр ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яго спрабавалі ўратаваць медыкі, але намаганні па рэанімацыі былі марнымі.
Сродкам забойства стаў звычайны стул. Абодва мужчыны — пенсійнага ўзросту, матыў забойства высвятляецца. Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту праводзіць расследаванне.
Падазраванага, які ў мінулым быў судзімым, ізалявалі. Цяпер з ім праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і экспертызы, піша “Вечерний Брест”.