Пацыент 7 разоў страляў у лекара, але не патрапіў
Здарэнне адбылося ў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай лякарні.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", 21-гадовы пацыент прыйшоў на планавы агляд. Ён запатрабаваў медкартку, якую яму не далі. Тады ён 7 разоў стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў бок 38-гадовай жанчыны-лекара. На шчасце, яе закранулі толькі дзве кулі (у плячо і ў скронь). Вядома, што страляў зламыснік з блізкай адлегласці. Здароўю пацярпелай нішто не пагражае.
"Стралка" затрымалі, ён знаходзіцца на абследаванні ў той жа лякарні, дзе адбылося здарэнне. Распачатая крымінальная справа.
Фота — Мінск-навіны