Пад Бабруйскам кіроўца ўрэзаўся ў дрэва, каб не збіць сабаку

Аварыя адбылася ў вёсцы Слабодка. Аўтамабіль МАЗ рухаўся па адной з вясковых вуліц, калі раптам на дарогу рэзка выбег сабака. Кіроўца інстынктыўна выкруціў руль налева і ўрэзаўся ў дрэва. Хоць хуткасць была невялікай, кабіну змяла, лабавое шкло выляцела, а кіроўца быў заблакаваны ў кабіне. Вызваліцца яму дапамаглі ратавальнікі, выкарыстоўваючы спецыяльны інструмент. Кіроўца трапіў у лякарню з траўмай нагі, паведамляе тэлеканал СТВ.