Пад Брагінам перакулілася машына, кіроўца і пасажыры пацярпелі (фота)

У Брагінскім раёне ў пятніцу адбылася сур’ёзная аўтааварыя: у 500 метрах ад пасёлка Камарын кіроўца Hyundai Terracan не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку аварыі аўтамабіль быў пашкоджаны, а ў яго салоне заціснула кіроўцу і дваіх пасажыраў. Медыкі хуткай дапамогі выклікалі выратавальнікаў, каб тыя дэблакавалі пацярпелых.

Супрацоўнікі МНС вызвалілі людзей з пакарабачанага аўто. Кіроўца і пасажыры дастаўленыя ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, інфармуе прэс-служба МНС.