Пад Глускам кіроўца грузавіка ўрэзаўся ў дрэва (фота)
Вызваліць шафёра з пакарабачанай кабіны змаглі толькі выратавальнікі.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 31 сакавіка на 42-м кіламетры аўтадарогі Бабруйск — Глуск. Грузавік МАЗ з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. У выніку інцыдэнту кіроўца апынуўся заблакаваным у салоне.
Супрацоўнікі МНС разблакавалі машыну пры дапамозе гідраўлічнага інструменту. Пацярпелы мужчына дастаўлены ў лякарню з пераломам левай нагі, перадае прэс-служба МНС.


