Пад Гомелем перакуліўся “Рэно”, пацярпела 8-гадовае дзіця

Дарожная аварыя здарылася 26 лютага пад Гомелем. Аўтамабіль “Рэно-Меган-Сцэнік” занесла на павароце — 30-гадовы шафёр не справіўся з кіраваннем. У выніку машына з’ехала ў кювет і перакулілася.

У аварыі пацярпеў пасажыр — 8-гадовы хлопчык. Ён знаходзіўся на заднім сядзенні і быў прышпілены рэмнем бяспекі. Дзіця атрымала пашкоджанні і было дастаўленая ў траўматалагічнае аддзяленне гомельскай лякарні хуткай дапамогі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ.