Пад Гомелем уначы скралі сад
55 саджанцаў яблынь скралі ўначы невядомыя з саду аднаго з прадпрыемстваў пад Гомелем. Страты ацэненыя ў 420 тысяч рублёў. Міліцыя пакуль шукае злодзеяў. А вось 42-гадовую жанчыну, якая
выкопвала туі і ядловец каля адной з гомельскіх паліклінік, ужо
затрымалі з дапамогай аўчаркі.
Зладзейка прызналася, што прадавала ўкрадзеныя дрэўцы па 25 тысяч рублёў за штуку, паведамляе газета “Звязда”.
Зладзейка прызналася, што прадавала ўкрадзеныя дрэўцы па 25 тысяч рублёў за штуку, паведамляе газета “Звязда”.