Пад Гомелем знайшлі невядомае пахаванне людзей
У лясным масіве пад Гомелем, на тэрыторыі Прыбыткоўскага сельсавета, жаўнеры пошукавага батальёна вядуць раскопкі на месцы масавага пахавання расстраляных людзей. Інфармацыя пра гэтае пахаванне паступіла да вайскоўцаў ад мясцовых жыхароў. Людзі былі расстраляныя ў час вайны, але пакуль невядома, ці гэта мірныя жыхары, ці вайскоўцы. Таксама невядома, хто іх расстраляў - фашысты альбо супрацоўнікі НКВД.
Камандзір пошукавага атрада Дзмітрый Бахановіч кажа, што па выніках судмедэкспертызы пракуратура Гомельскага раёна будзе выносіць рашэнне аб распачынанні альбо адмове ў распачынанні крымінальнай справы.
Тым часам грамадскія актывісты Андрэй Мельнікаў і Канстанцін Жукоўскі, якія пабывалі на месцы раскопак, выказалі занепакоенасць, што калі пацвердзіцца злачынства НКВД, яго могуць спісаць на фашыстаў.
БелаПАН